У суботу будзе да +12 і дажджы на большай частцы тэрыторыі

У суботу будзе да +12 і дажджы на большай частцы тэрыторыі

У суботу, 7 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Уначы і зранку месцамі прагназуецца туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў слабы да ўмеранага. 

Уначы тэрмометры пакажуць 1-6 цяпла, ° пры праясненнях — ад нуля да 2 градусаў марозу. Удзень паветра прагрэецца да 6-12 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе чакаецца да +14.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі