У сераду на захадзе Беларусі магчымы мокры снег

У сераду на захадзе Беларусі магчымы мокры снег

У сераду, 14 красавіка, на захадзе Беларусі ўначы і раніцай магчымы мокры снег. Таксама прагназуюцца дажджы. На захадзе парывы ветру будуць дасягаць 14 м/с.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +2 да +8 градусаў (у Мінску — 5-7 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +4 у заходніх абласцях да +17 градусаў на Гомельшчыне (у сталіцы — ад +9 да +11).

У нашай краіне будзе невялікае пахаладанне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі