Вы тут

У Салігорску загінуў арматуршчык, на яго ўпала дрэва

На месцы здарэння / Следчы камітэт

12 траўня непагадзь нарабіла бяды і ў Салігорску. Там на будаўніцтве храма загінуў мужчына, яшчэ адзін атрымаў траўмы і шпіталізаваны. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, будаўнічая арганізацыя ў чацвер залівала бетон у храме. Калі ўзняўся моцны вецер, майстар загадаў рабочым пакінуць пляцоўку, дзе ішло будаўніцтва.

Двое з іх вырашылі вызваліць бетонамяшалку ад галінаў і падняліся на яе. У гэты момант на іх упалі два дрэвы. 30-гадовага арматуршчыка паспелі завезці ў бальніцу, аднак жыццё яму лекары выратаваць не змаглі. 27-гадоваму кіроўцу аказалі меддапамогу і шпіталізавалі.

Таксама 12 траўня трагічнае здарэнне адбылося ў Мінску. Дрэва ўпала на 38-гадовую жанчыну, яна памерла ад атрыманых траўмаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.