У Расіі затрымалі намесніка міністра абароны

Цімур Іваноў

Цімур Іваноў / ria.ru

У Расіі затрымалі намесніка міністра абароны Цімура Іванова. Ён падазраваны па справе аб хабары. Праводзяцца следчыя дзеянні, паведамляе Следчы камітэт РФ.

Іванову 48 гадоў. Ён з'яўляецца кандыдатам эканамічных навук. У канцы 1990-х працаваў у бізнесе, пасля — на прадпрыемствах паліўна-энергетычнага комплексу. З 2012-га быў намеснікам старшыні ўраду Маскоўскай вобласці (у той час губернатарам быў цяперашні міністр абароны Сяргей Шайгу). У 2013 годзе стаў гендырэктарам прадпрыемства "Абаронбуд". Пасаду намесніка міністра абароны РФ займае з 2016 года. Курыраваў пытанні, звязаныя з будаўніцтвам.

Выказваюцца меркаванні, што арышт Іванова можа стаць ударам па Шайгу.

Цімур Іваноў з 2022-га знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі. Па версіі Forbes, яшчэ некалькі гадоў таму ён уваходзіў у лік самых багатых сілавікоў Расіі. Цяпер жа сцвярджаецца, што яму перадалі хабар у памеры каля 10 тысяч долараў.

Пазней, у адказ на недавер і здзіўленне, з'явілася тлумачэнне, што названая сума — "не менш за 1 млн расійскіх рублёў" — мінімальны парог па артыкуле аб хабары ў асабліва буйным памеры. Таму ў сераду СК РФ можа назваць іншую суму, значна большую.

У Расіі затрымалі намесніка міністра абароны
У аўторак Цімур Іваноў быў на калегіі Мінабароны Расіі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі