У Расіі заблакаваны самы буйны шахматны партал свету — chess.com

Стартавая старонка chess.com
Стартавая старонка chess.com

У Расіі заблакавалі адзін з самых папулярных шахматных сайтаў свету — chess.com. Доступ абмежавалі да дзвюх старонак сайта, якія змяшчаюць інфармацыю пра вайну ва Украіне. Але паколькі сайт выкарыстоўвае сеткавы пратакол https, блакаванне адной старонкі прыводзіць да недаступнасці ўсяго сайта.

Chess.com заблакаваны па патрабаванні Генпракуратуры РФ ад 23 красавіка. Да гэтага абмежаваць да яго доступ заклікаў расійскі гросмайстар Сяргей Каракін. Яму не падабалася, што сайт замяняе расійскага сцяга ў шахматыстаў з Расіі на нейтральны і піша пра вайну ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі