У Расіі вынеслі першы прысуд па справе аб закліках да сепаратызму

У Расіі вынеслі першы прысуд па справе аб закліках да сепаратызму

У расійскіх Набярэжных Чаўнах на тры гады калоніі асудзілі мясцовага актывіста Рафіса Кашапава, які ачольвае Татарскі грамадскі цэнтр. Паводле рашэння суда, яго віна ў тым, што ён у 2014 годзе размяшчаў на старонцы ў сацыяльнай сетцы Вконтакте інфармацыйныя матэрыялы, скіраваныя на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Расіі і распальванне міжнацыянальнай варожасці.

Гаворка ідзе пра тры тэксты з загалоўкамі: “Крым і Украіна будуць вольнымі ад акупантаў”, “Учора — Гітлер і Данцык, сёння — Пуцін і Данецк!”, “Абаронім Украіну і ўвесь цюркскі свет”. Апроч таго, Кашапаў апублікаваў у сябе на старонцы фотакалаж пад назвай “Дзе Расія — там смерць і слёзы”. Паводле рашэння суда, пасля вызвалення актывісту будзе забаронена карыстацца сацыяльнымі сеткамі цягам двух год.

Гэта першая ў Расіі справа аб закліках да сепаратызму, па якой вынесены прысуд. Суда таксама чакаюць краснадарскія актывісты, якія збіраліся правесці марш за федэралізацыю Кубані, а таксама кіраўнік Меджлісу крымскататарскага народа Рэфат Чубараў, паведамляе meduza.io

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі