У Крыме па падазрэнні ў дыверсіі затрымалі грамадзяніна Беларусі

Падарваны аўтамабіль ў Джанкоі

Падарваны аўтамабіль ў Джанкоі / t.me/bazabazon/

У Крыме затрымалі грамадзяніна Беларусі 61-гадовага (па іншых даных яму 63 гады) Вячаслава Піскунова. У яго знайшлі ў схованцы выбухоўку і зброю. Расійскія спецслужбы падазраюць, што мужчына датычны па падрыву аўтамабіля расійскага вайскоўца 23 верасня ў Джанкоі (тады ніхто не пацярпеў), паведамляе Baza.

Піскуноў "зарэгістраваны ў Чэхіі", а жыў у акупаваным расіянамі Севастопалі. Падчас ператрусу расійскія сілавікі знайшлі электрадэтанатары, амаль 2 кілаграмы гексагену, пісталет-кулямёт і 138 патронаў. Следства мяркуе, што беларус у верасні сабраў самаробнае выбуховае прыстасаванне і ўстанавіў яго на аўтамабіль вайскоўца. Сцвярджаецца, што грамадзянін Беларусі прызнаўся і дае паказанні. На яго распачалі крымінальную справу са спробу забойства, захоўванне выбуховых рэчываў і наўмыснае пашкоджанне маёмасці.

У верасні пасля падрыву аўтамабіля вайскоўца ў Джанкоі была першапачатковая версія аб выбуху газабалоннага абсталявання, але яна не пацвердзілася. Спецыялісты прыйшлі да высновы, што пад машынай спрацавала выбуховае прыстасаванне. Да дна Chevrolet Aveo быў прымацаваны зарад магутнасцю каля 500 грамаў у тратылавым эквіваленце. Днём 23 верасня бомба здэтанавала побач з домам, дзе жыве вайсковец. Ніякіх паражальных элементаў у ёй выкарыстана не было. У доме былі выбітыя шыбы на першым паверсе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі