У Расіі ў самалёта Ан-24 падчас пасадкі адарвала частку крыла

Самалёт належыць авіякампаніі "Ангара" / @redakciya_channel
Самалёт належыць авіякампаніі "Ангара" / @redakciya_channel

Частку крыла адарвала ў самалёта Ан-24 падчас пасадкі ў аэрапорце Усць-Кута ў Іркуцкай вобласці, паведамляе telegram-канал BAZA. Борт належаў авіякампаніі "Ангара".

Паводле папярэдніх дадзеных, пасадка праходзіла ў цяжкіх пагодных умовах. У момант прызямлення борт зачапіў крылом узлётна-пасадачную паласу, і крыло надламалася. Пашкоджанні атрымала і стойка шасі.

На борце ў момант інцыдэнту знаходзіліся 44 чалавекі — 40 пасажыраў і 4 члены экіпажа. Ніхто не пацярпеў.

В России у самолета Ан-24 при посадке оторвало часть крыла
Пашкоджанні атрымала і стойка шасі / @bazabazon

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі