У Расіі спынілі блок АЭС, аналагічны блоку на станцыі ў Астраўцы

У Расіі спынілі блок АЭС, аналагічны блоку на станцыі ў Астраўцы

У Расіі на Ленінградскай АЭС-2 спынілі блок №1, аналагічны таму, які ўсталёўваюць на беларускай станцыі ў Астраўцы. Як паведамляе ria.ru, аўтаматычная сістэма адключыла яго ад сеткі, пагрозы ядзернай, радыяцыйнай і прамысловай бяспецы няма, радыяцыйны фон у норме.

Блок №1 здалі ў эксплуатацыю напрыканцы 2018 года. Цяпер яго вывелі ў рамонт і высвятляюць прычыны спынення. Блок АЭС распрацоўвалі паводле расійскага праекта з рэактарнай устаноўкай ВВЭР-1200. Менавіта такая ж самая мадэль будзе выкарыстоўвацца на БелАЭС. Тут першы энергаблок запусцяць ужо гэтай вясной.  

Ленінградская АЭС знаходзіцца ў Сасновым Боры на беразе Фінскай затокі, што ў 40 км ад Санкт-Пецярбурга.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі