У пятніцу ў Беларусі чакаюцца дажджы, а месцамі — і навальніцы

Восень / pixabay.com

У пятніцу, 23 верасня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, а месцамі і навальніцы (у дзённыя гадзіны). Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы туман уначы і раніцай у асобных раёнах.

У начныя гадзіны тэмпература паветра будзе складаць ад +3 да +9 градусаў (у Мінску — ад +6 да +8), удзень — ад +9 да +15 градусаў (у сталіцы — 11-13 цяпла).

vk.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.