Вы тут

У пятніцу ў Беларусі чакаецца да +14, месцамі будзе моцны вецер

Мінск у канцы лютага 2021-га / БЕЛТА

У пятніцу, 26 лютага, у Беларусі чакаецца вецер з парывамі да 14 м/с, у дзённыя гадзіны на Віцебшчыне — да 15-18 м/с, папярэджваюць сіноптыкі. Тэмпература паветра ўначы складзе  ад +1 да +7 градусаў (у Мінску — 3-5 цяпла), удзень — ад +6 да +12 (на Брэстчыне — да 14 цяпла, у сталіцы — ад +7 да +9).

У выхадныя дні з Балтыкі чакаецца прахалода. У начныя гадзіны ўжо будзе ад -4 да +4, у дзённыя гадзіны — ад 0 да +8. Магчымы мокры снег.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.