У прэс-службе Лукашэнкі пакуль не называюць дату інаўгурацыі

У прэс-службе Лукашэнкі пакуль не называюць дату інаўгурацыі

У прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі пакуль не называюць дату інаўгурацыі. Як паведамляе ria.ru, прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант не стала яе называць. Паводле яе слоў, дата стане вядомая "бліжэй да часу" цырымоніі. Аднак відавочна, што ідзе падрыхтоўка (на відэа).

ЦВК Беларусі яшчэ ў жніўні аб'явіў Лукашэнку пераможцам прэзідэнцкіх выбараў (яму далі больш за 80%). Ужо другі месяц у нашай краіне працягваюцца масавыя акцыі пратэсту за новыя выбары і супраць гвалту сілавікоў. ЕС і ЗША не прызнаюць Аляксандра Лукашэнку легітымным кіраўніком Беларусі. Аднак ён упэўнены ў сваёй перамозе. Паводле ЦВК, інаўгурацыя Лукашэнкі мусіць прайсці не пазней за 9 кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі