У працы YouTube у Беларусі адбыўся збой

У працы YouTube у Беларусі адбыўся збой

Збой у працы YouTube ды іншых сэрвісаў Google зафіксаваны ў Беларусі. Многія карыстальнікі наракаюць, што не могуь атрымаць доступ да іх, паведамляе сайт DownDetector.

Як бачна па мапе, на цяжкасці скардзяцца пераважна карыстальнікі з Беларусі, а ў іншых краінах Еўропы праблемаў няма. 

Таксама ёсць скаргі, што не ўдаецца адкрыць Google-дакументы або скарыстацца поштай Gmail. Пры гэтым пошукавая сістэма Google.by працуе без перабояў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі