У палку Каліноўскага заявілі, што могуць павялічыць падраздзяленне ў 3-4 разы

Каліноўцы на навучанні / t.me/belwarriors

У палку Каліноўскага, які ваюе за Украіну, заявілі, што могуць павялічыць падраздзяленне ў 3-4 разы. "На дадзены момант палку вельмі неабходныя рэкруты, кажа кіраўнік штаба батальёна "Волат" з пазыўным "Марк". — У нас ёсць магчымасці павялічыць аб'ёмы палка ў некалькі разоў... Мы можам лёгка адзець, абуць, узброіць, абучыць людзей... У нас вельмі вялікая матэрыяльна-тэхнічная база: склады харчавання, склады адзення, медыкаментаў... У нас ёсць асобная база для "вучэбкі", дзе людзі праходзяць першасную падрыхтоўку".

Рэкруцінгавы цэнтр палка Каліноўскага дзейнічае ў Польшчы. Цяпер жа адкрываецца новы, каб добраахвотнікам з Беларусі было лягчэй да яго дабрацца.

"На даны момант у адной з краін, у якую беларусы могуць трапіць па бязвізавым рэжыме, у нас адкрываецца рэкруцінгавы цэнтр, — кажа "Марк". — І таму ёсць магчымасць туды трапіць. Як толькі гэта ўсё будзе гатова, мы дадзім анонс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.