У палітвязня Аляксандра Васілевіча нарадзілася дачка

У палітвязня Аляксандра Васілевіча нарадзілася дачка

У беларускага палітвязня Аляксандра Васілевіча нарадзілася дачка. Пра гэта напісала ў Facebook яго жонка Надзея Зелянкова. Дзяўчынку назвалі Уршуляй.

Васілевіч — уладальнік рэкламнага агенцтва Vondel/Hepta, сузаснавальнік некалькіх гарадскіх медыя. Яго затрымалі 27 жніўня супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Абвінавачанне выставілі ў пачатку верасня (па якім артыкуле, невядома — і адвакаты, і жонка далі падпіску аб неразгалошванні). Напрыканцы лістапада знаходжанне пад вартай працягнулі на месяц. Беларускія праваабаронцы прызналі Аляксандра Васілевіча палітвязнем.

Напрыканцы ліпеня 2020-га Васілевіча арыштоўвалі на 14 сутак пасля таго, як ён прыйшоў у КДБ, каб пакінуць даручальніцтва за Віктара Бабарыку (абвінавацілі ва ўдзеле ў "несанкцыянаванай акцыі"). Пасля выхаду на волю Васілевіч быў у эфіры Еўрарадыё (гл. відэа).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі