"У падтрымку ўсіх страйкоўцаў і рэпрэсаваных": медыкі 6 ГКБ выйшлі на вуліцу

Медыкі 6 ГКБ Мінска на акцыі салідарнасці 28 кастрычніка 2020 года / Еўрарадыё
Медыкі 6 ГКБ Мінска на акцыі салідарнасці 28 кастрычніка 2020 года / Еўрарадыё

Супрацоўнікі 6 ГКБ Мінска раніцай 28 кастрычніка сталі ў ланцужок салідарнасці, каб падтрымаць усіх страйкоўцаў і рэпрэсаваных:

"Мы не маем маральнага права страйкаваць, але выказваем сваю салідарнасць ўсім адважным людзям, якія не баяцца адстойваць нашы правы. Мы ў думках з усімі палітвязнямі, студэнтамі, рабочымі, пенсіянерамі. Мы ўдзячныя ўсім за барацьбу і падтрымліваем кожнага і кожную", — кажуць медыкі у сваім звароце. Яны падкрэсліваюць, што падчас акцыі ні адзін пацыент не пацярпеў, бо выходзілі выключна ў непрацоўны час.

Пасля крывавага разгону сілавікамі мірнага нядзельнага Маршу на вуліцы Арлоўская ў Мінску 25 кастрычніка, супрацоўнікі сталічных бальніц зноў сталі станавіцца ў ланцужкі салідарнасці, каб сказаць "не" гвалту уладаў у дачыненні мірных грамадзян, не згодных з рэжымам Лукашэнкі.

Раніцай 27 кастрычніка падчас мірнага пратэсту былі затрыманыя супрацоўнікі РНПЦ "Кардыялогія" — з РУУС яны выйшлі з пратаколамі па артыкуле 23.34. Планавыя аперацыі на сэрца ў гэты дзень было вырашана адкласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі