У Оршы каналізацыйны калектар прарвала ў Дняпро

У Оршы каналізацыйны калектар прарвала ў Дняпро

24 снежня ў Оршы прарвала каналізацыйны калектар, і ў Дняпро трапілі сцёкавыя воды, паведамляе БЕЛТА.

Ратавальнікі атрымалі паведамленне пра аварыю ў 15:30. Быў пашкоджаны жалезабетонны гаспадарча-бытавы каналізацыйны калектар (дыяметр 1000 мм, глыбіня залягання 4 метры) па вуліцы Флёрава, 11а.

Адноўлены калектар быў праз пяць гадзінаў — у 20:30.

Работнікі Аршанскай гарадской і раённай інспекцый прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя абследавалі акваторыю ракі. Яны не выявілі бачных забруджванняў паверхні вады і мору рыбы. Вынікі аналізу пробаў вады будуць вядомыя 29 снежня. 

Жыхарам Оршы ваду не перакрывалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі