У Наваполацку ад наступстваў COVID-19 памёр былы намеснік дырэктара "Нафтана"

Нафтан / interfax
Нафтан / interfax

У Наваполацкай бальніцы ў аддзяленні рэанімацыі 28 снежня памёр 81-гадовы Сцяпан Емяльянчык, былы намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Нафтан".

Яго сваякі паведамілі, што ў Емяльянчыка была каранавірусная інфекцыя. Ён справіўся з COVID-19, але вірус аслабіў сэрца. 

Сцяпан Мікалаевіч Емяльянчык працаваў на заводзе "Нафтан" да выхаду на пенсію па ўзросце, а пасля працаваў у будаўнічай сферы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі