У навагоднім звароце Лукашэнка падрыхтаваў для беларусаў сюрпрыз

Сёлета напярэдадні Новага года Аляксандр Лукашэнка звернецца да народа ў незвычайнай абстаноўцы. Як паведаміў кіраўнік прэс-службы беларускага прэзідэнта Павел Лёгкі, раней у гэтым інтэр’еры і гэтым месцы прэзідэнт не выступаў.
Колькі працягнецца навагодні выступ Лукашэнкі, і пра што ён будзе казаць, па словах Лёгкага, гэта сюрпрыз. З кім і дзе прэзідэнт сустрэне Новы год, таксама не агучваецца. Я

к адзначыў кіраўнік прэс-службы, 30 і 31 снежня, а таксама 1 студзеня, у прэзідэнта працоўныя дні, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі