У Мінску затрыманы блогер, які зняў фільм пра наркагандаль у Беларусі

У Мінску затрыманы блогер, які зняў фільм пра наркагандаль у Беларусі

4 верасня ў Мінску затрымалі блогера Паўла Спірына. У яго кватэры адбыўся ператрус, паведамляе TUT.by.

Жонка блогера Ірына распавяла, што каля 8:30 раніцы ў іх кватэры знікла электрычнасць. Жанчына адчыніла ўваходныя дзверы, каб паглядзець, ці ўсё ў парадку ў электрашчытку, і тут жа ў кватэру ўварваліся тры чалавекі. Па словах жанчыны, два былі ў цывільнай вопратцы, а трэці ў чорнай форме і балаклаве. Яны адразу начапілі на Спірына кайданкі і выклікалі групу для ператрусу.

У Спірына канфіскавалі ноўтбук, мікрафон, тэлефон, фотаапарат і навігатар.

Па словах жонкі, Спірына затрымалі па крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці). Справа была пачатая ў сувязі з фільмам Паўла Спірына "Грань", які рапавядае пра наркагандаль у Беларусі.

Гэты фільм унесены ў Беларусі ў спіс эстрэмісцкіх матэрыялаў. 

Жонка блогера згадвае. што праверку па ім праводзіў Цэнтральны апарат МУС, і тады крымінальную справу пачынаць не сталі. Цяпер жа фільмам заняўся Следчы камітэт.

Спірына затрымалі пакуль што на трое сутак. 

Дарэчы, сёлета Павел Спірын збіраўся ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, але яго ініцыятыўную групу не зарэгістравалі ў ЦВК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі