Вы тут

У Мінску затрыманая здымачная група тэлеканала "Белсат"

Любоў Лунёва / Genadz Veratinsky

Напярэдадні днём знікла сувязь з журналістамі тэлеканала "Белсат" Любоўю Лунёвай і Дзмітрыем Солтанам. Увечары высветлілася, што яны затрыманыя.

Па папярэдняй інфармацыі, іх затрымлівалі супрацоўнікі РУУС Савецкага раёна, паведамляецца ў телеграм-канале "Белсату". Паводле звестак рэдакцыі, затрыманых журналістаў адправілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Каля двух месяцаў таму Любоў Лунёву ўжо затрымлівалі — аштрафавалі на 30 базавых велічынь, "за ўдзел у масавай несанкцыянаванай акцыі", якую яна асвятляла як журналістка.

Цяперашняе затрыманне адбываецца на фоне суда над карэспандэнтамі "Белсата" Кацярынай Андрэевай і Дар'яй Чульцовай, якіх абвінавачваюць у "арганізацыя і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" (арт.  342 КК РБ). Разгляд гэтага справы пачынаецца 9 лютага ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Адвакат Сяргей Зікрацкі ўпэўнены ў невінаватасці журналістак.

Беларускія праваабаронцы прызналі Андрэеву і Чульцову палітвязнямі. З заклікам вызваліць журналістак выступілі шэраг устаноў і арганізацый, у тым ліку амбасада ЗША ў Беларусі і Нямецкі саюз журналістаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.