У Мінску затрымалі і адправілі за краты групу апазіцыянераў

У Мінску міліцыя за два дні затрымала як мінімум чатырох чалавек. Некалькіх чалавек схапілі на працоўных месцах, нават пры актыўным удзеле начальства. Іх падазраюць у правядзенні вечарам 8 снежня каля станцыі метро "Пушкінская" несанкцыянаванага пікета "супраць антысацыяльных ініцыятыў уладаў".

Як інфармуе сайт abc-belarus.org, усіх затрыманых асудзілі на адміністрацыйны арышт ад 3 да 15 сутак. Паводле пратаколаў, яны парушылі парадак арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама непадпарадкаваліся "законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў".

"Наша ніва" паведамляе пра затрыманне Алега Корбана, кіраўніка грамадскага аб’яднання "Альтэрнатыва" (зарэгістраванае ў Латвіі). 11 снежня яго выклікалі ў Партызанскае РУУС Мінска, нібыта, падпісаць нейкія дакументы. Калі Корбан прыехаў, яго адправілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Верагодна, гэта пакаранне за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга ў Дзяржынску ў ліпені. У жніўні Алега судзілі, але на суткі тады так і не адправілі.

Пазней стала вядома, што Корбана адпусцілі — ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна няма... свабодных месцаў.

Фота — ria.ru, БелаПАН, відэа — revbel.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі