У Мінску спыняюць працу галерэя сучаснага мастацтва "Ў" і "Ў бар"

У Мінску спыняюць працу галерэя сучаснага мастацтва "Ў" і "Ў бар"

У Мінску спыняюць працу Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" і "Ў бар". Галерэя працавала з 2009-га ў памяшканні па Незалежнасці, 37а, і фактычна была адным з галоўных цэнтраў культурнага жыцця беларускай сталіцы. Спыненне працы звязана са зменай партнераў: з ліку акцыянераў выходзяць Валянціна Кісялёва, Ганна Чыстасердава, Аляксандр Васілевіч і Надзея Зелянкова. Сузаснавальнік і партнёр Галерэі "Ў" і "Ў бара" Валянцін Лосеў працягне развіваць прастору на Кастрычніцкай, 19 пад брэндам "Вершы". Пад ім будуць працаваць і бар, і культурная прастора. Выстава "Кранальная дыстанцыя", якая адкрываецца ў галерэі "Ў" 29 кастрычніка ў 19:00, працягнецца ўжо ў прасторы "Вершы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі