У Мінску рабаўнікі напалі на ламбард (відэа)

У Мінску рабаўнікі напалі на ламбард (відэа)

Мінская міліцыя шукае двух чалавек якія 15 верасня ў 19.33 спрабавалі абрабаваць ламбард на праспекце Пушкіна, 28. Камера ўнутры памяшкання запісала ўвесь сюжэт нападу з гукам.

У кадры відаць аднаго чалавека з муляжом пісталета, адзначае onliner.by. Другі, магчыма, дзяжурыў на вуліцы, бо да прыезду супрацоўнікаў Дэпартамента аховы МУС нападнікі паспелі ўцячы.

У роліку чуваць, як нападнік патрабуе ад работніцы ламбарда: "Давай усё, што ёсць!" На гэта дзяўчына адказвае: "Мужчына, якія грошы? Вы здурэлі, ці што? Забівайце давайце". Падчас перамоваў з рабаўніком яна нават спрабавала выхапіць у рабаўніка пісталет.

У офісе сеткі ламбардаў "Плаціна-ламбард" паведамілі, што загадчыца ламбарда паспела націснуць кнопку выкліку міліцыі адразу, як толькі рабаўнік паказаўся ў акенцы.

Праваахоўнікі просяць усіх, хто пазнаў нападнікаў або штосьці ведае пра спробу рабавання, затэлефанаваць па наступных нумарах: 375 (29) 694-94-11, +375 (29) 657-30-95, +375 (44) 751-09-98.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі