У Мінску пройдуць паніхіды па Рамане Бандарэнку

У Мінску пройдуць паніхіды па Рамане Бандарэнку

13 лістапада ў розных хрысціянскіх храмах Мінска пройдуць паніхіды па загінулым Рамане Бандарэнку

Грэка-каталіцкая заўпакойная літургія (з паніхідай) за супакой душы загінулага мінчука пачнецца ў храме грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6) у 18:30.

Рымска-каталіцкая імша за спачылага пачнецца ў 18:30 у мінскай архікатэдры (пл. Свабоды, 9) у 18:30.
 
Праваслаўная ліція па Рамане Бандарэнку і ўсіх нявінна забітых за свабоду Беларусі пройдзе ў 13:00 у Інстытуце тэалогіі БДУ, каб. 307 (ст.м. Кастрычніцкая, выхад да Дома афіцэраў).

Увечары 11 лістапада Раман Бандарэнка выйшаў на абарону "Плошчы перамен", дзе невядомыя ў масках зразалі бел-чырвона-белыя стужкі. Хлопца збілі, закінулі ў мікрааўтобус і завезлі ў Цэнтральнае РУУС Мінска. Адтуль яго ўначы даставілі ў цяжкім стане ў бальніцу хуткай меддапамогі. Лекары не здолелі выратаваць жыццё 31-гадоваму мінчуку — увечары 12 лістапада ён памёр. 

Міліцыя заявіла, што зразаць стужкі прыязджалі "неабыякавыя грамадзяне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі