У Мінску педагог прыйшоў у кабінет дырэктара і пачаў рэзаць сабе жывот

У Мінску педагог прыйшоў у кабінет дырэктара і пачаў рэзаць сабе жывот

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Мінскім палацы дзяцей і моладзі. Адзін з педагогаў у кабінеце дырэктара дастаў нож і пачаў біць і рэзаць сабе жывот. Як паведамляе "Наша Ніва", педагога завуць Андрэй С., яму троху за 50 гадоў, а працаваў ён у аддзеле тэхнічнай творчасці і спорту. Калегі адзываюцца пра яго добрымі словамі.

Супрацоўнікі палаца адразу выклікалі хуткую дапамогу, і мужчыну ўдалося выратаваць. Але ён дагэтуль знаходзіцца ў рэанімацыі. Кіраўніцтва палацу каментароў не дае, міліцыя праводзіць праверку.

Выпадак здарыўся яшчэ 18 лютага, але вядома пра яго стала толькі цяпер.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі