У Мінску пакаралі хлопца, які спраўляў малую патрэбу на аўтамабіль ДАІ

У Мінску пакаралі хлопца, які спраўляў малую патрэбу на аўтамабіль ДАІ

У Мінску пакаралі хлопца, які на мінулым тыдні спраўляў малую патрэбу на аўтамабіль ДАІ. Ён адпачываў у начным клубе, а калі выйшаў з яго, пабачыў згаданую машыну. Яго ўчынак здымалі на відэа, яно трапіла ў Instagram. Хлопца знайшлі. На відэа МУС ён кажа, што яму сорамна за свой учынак, а патлумачыць яго не можа — быў у стане алкагольнага ап'янення.

18-гадовы мінчук толькі нядаўна быў асуджаны за крадзёж і высноў для сябе не зрабіў, зноў трапіў у "гісторыю". За аўтамабіль ДАІ ён правядзе 5 сутак адміністрацыйнага арышту ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі