У Мінску пачаўся завочны суд над Герасіменяй і Апейкіным

Завочны суд над Апейкіным і Герасіменяй / БЕЛТА
Завочны суд над Апейкіным і Герасіменяй / БЕЛТА

19 снежня ў Мінскім гарадскім судзе пачалося першае судовае пасяджэнне па крымінальнай справе Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна. Спартоўцаў судзяць завочна.

Іх вінавацяць у стварэнні Беларускага фонду спартовай салідарнасці, які ўлады прызналі экстрэмісцкім, і заклікі да санкцый. Таксама абвінавачанне заяўляе, быццам Герасіменя і Апейкін "са жніўня 2020 па 20 траўня 2022 года з дапамогай СМІ і інтэрнэту распаўсюджвалі заведама ілжывыя звесткі і выдумкі пра падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі Рэспублікі", перадае БЕЛТА.

Акрамя таго у віну Апейкіну і Герасімені ставяць тое, што яны заклікалі не дапускаць, каб беларускія спартоўцы на міжнародных турнірах выступалі пад дзяржаўным сцягам. Ак акрамя таго прапаноўвалі спартоўцам рыхтавацца да спаборніцтваў па-за межамі ккраіны, абяцаючы фінансавую падтрымку.

Тыдзень таму такі ж завочны суд пачаўся над адміністратарамі "Чорнай кнігі Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі