У Мінску мужчына пасля чарговага пройгрышу разбіў гульнявы аўтамат

У Мінску мужчына пасля чарговага пройгрышу разбіў гульнявы аўтамат

У Мінску мужчына пасля чарговага пройгрышу разбіў гульнявы аўтамат. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, здарэнне ў адным з гульнявых клубаў сталіцы адбылося яшчэ ў красавіку. 33-гадовы мужчына часта туды прыходзіў. На гэты раз пройгрыш яго раз'юшыў. Ён не толькі разбіў экран гульнявога аўтамата, але і пашкодзіў сцяну, стойку для флаераў.

Па факце хуліганства ў дачыненні мінчука распачалі крымінальную справу. Яе фігурант ужо раскаяўся і цалкам кампенсаваў клубу шкоду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі