У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце ўводзяць прапускны рэжым

У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце ўводзяць прапускны рэжым

З 14 верасня ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце ўводзяць прапускны рэжым, паведамляе яго адміністрацыя. Адзначаецца, што “ахову ўніверсітэта і забеспячэнне грамадскага парадку на ўсёй яго тэрыторыі будуць ажыццяўляць супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС”.

Адміністрацыя МДЛУ заяўляе, што ўвядзенне прапускнога рэжыму будзе адбывацца паэтапна. Пакуль праход ва ўніверсітэт будзе ажыццяўляцца па студэнцкіх білетах і пасведчаннях супрацоўнікаў. А на заключным этапе увядуць электронную прапускную сістэму.

Як паведамляла Еўрарадыё, студэнты Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта з пачатку верасня праводзілі акцыі салідарнасці як унутры ўніверсітэта, так і на вуліцы каля ўваходу. 4 верасня невядомыя ў масках жорстка затрымалі пяць студэнтаў пасля таго, як тыя спявалі песні ў холе. Пасля МУС пацвердзіў, што гэта былі іх супрацоўнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі