Вы тут

У мінскай Сцяпянцы прарвала трубы з гарачай вадой

У Сцяпянцы прарвала трубы з гарачай вадой / кадр з відэа

Надзвычайнае камунальнае здарэнне адбылося ў мінскім мікрараёне Сцяпянка. На вуліцы Карвата прарвала трубу з гарачай вадой, паведамляе ТГ-канал "МотолькоПомоги". Гарачы паток бяжыць па вуліцы. Паводле некаторых звестак, у дамах пачалі астываць батарэі.

Афіцыйных каментароў сітуацыі пакуль яшчэ няма.

Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні дзве камунальныя аварыі здарыліся ў Салігорску. Восем шматпавярховікаў засталіся без гарачай вады, а чатыры з іх некалькі гадзін былі яшчэ і без ацяплення.

Апошнімі днямі ў Беларусі стаяць надзвычайныя марозы. Па словах сіноптыкаў у мінулыя выходныя тэмпература была на 10-15 градусаў ніжэй за норму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.