У мінскага студэнта ўжо сёмы прысуд, ён правядзе за кратамі 99 сутак

У мінскага студэнта ўжо сёмы прысуд, ён правядзе за кратамі 99 сутак

Студэнта БДУІРа Яна Салановіча судзілі сёмы раз. На гэты раз за ўдзел у "несанкцыянаванай акцыі" 11 кастрычніка. Суддзя Партызанскага раённага суда Мінска Міхаіл Макарэвіч прысудзіў хлопцу яшчэ 14 сутак. З улікам папярэдніх адміністрацыйных прысудаў Салановіч павінен правесці за кратамі 99 дзён, паведамляе TUT.by. Адвакат параўнаў з катаваннямі і колькасць сутак, і ўмовы, у якіх студэнта ўтрымліваюць.

Ян Салановіч быў затрыманы 1 лістапада на маршы ў Курапаты. Высветлілася, што ў верасні 2020-га ён уладкаваўся на палову стаўкі ў навукова-тэхнічны цэнтр КДБ. Але ў гэты час ён ужо ўдзельнічаў у пратэстах. Ці не з гэтай працай звязаны такі ціск на Салановіча?

Маці студэнта Вольга Салановіч кажа, што на яго маглі аказаць ціск, бо ён прызнаўся аж у 15 эпізодах удзелу ў мітынгах, пачынаючы са жніўня. Суды дадаюць усё новыя і новыя тэрміны. Ян знаходзіцца на Акрэсціна. Маці за месяц не атрымала ад яго ніводнага ліста.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі