У Мікалаеве паказалі партрэты загінулых беларускіх добраахвотнікаў

На выставе ў Мікалаеве, 7 сакавіка 2024-га

На выставе ў Мікалаеве, 7 сакавіка 2024-га / suspilne.media

У Мікалаеве паказалі партрэты беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі, абараняючы Украіну. У гэтым украінскім горадзе адкрылася выстава "З Украінай у сэрцы", арганізаваная дабрачынным фондам "Вільна Білорусь", паведамляе suspilne.media.

На сённяшні дзень вядома пра 58 загінулых добраахвотнікаў. Не ўсе іх прозвішчы называюцца, паколькі іх родныя і блізкія знаходзяцца ў Беларусі.

Выстава працягнецца да 16 сакавіка ў гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу. Дарэчы, кіраўніку ўпраўлення па пытаннях культуры і культурнай спадчыны Мікалаеўскай гарадской рады Юрыю Любараву прапанавалі абмеркаваць "магчымасць перайменавання ў Мікалаеве вуліц у гонар беларускіх Герояў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі