У Маскве затрымалі ўжо каля 500 пратэстоўцаў

У Маскве затрымалі ўжо каля 500 пратэстоўцаў

У Маскве затрымалі ўжо каля 500 пратэстоўцаў, паведамляе ВВС. Сёння ўдзень людзі прыйшлі на вуліцу Цвярскую да мэрыі расійскай сталіцы, каб выказаць сваю нязгоду з тым, што прадстаўнікам апазіцыі не дазваляюць зарэгістравацца кандыдатамі на выбары ў Маскоўскую гарадскую Думу. Акцыя не санкцыянаваная ўладамі, затрыманні грамадзянскіх актывістаў і звычайных удзельнікаў адбываліся яшчэ да пачатку мітынгу, абвешчанага на 14:00. Сярод затрыманых былі і выпадковыя мінакі.

Паліцыя выцесніла пратэстоўцаў з Цвярской, пасля чаго яны пайшлі на суседнія вуліцы, дзе іх таксама спрабуюць заблакаваць.

Гэта не першая акцыя з патрабаваннем дапусціць апазіцыю да мясцовых выбараў. 20 ліпеня на праспекце Сахарава ў Маскве адбыўся дазволены мітынг, які сабраў каля 20 тысяч удзельнікаў. Пазней, 24 ліпеня былі іншыя пратэсты, пасля чаго Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу за перашкоду ў ажыццяўленні выбарчых правоў або працы выбарчых камісіяў.

Сведкам па гэтай справе праходзіць галоўная рэдактарка тэлеканала “Дождж” Аляксандра Перапялова. Сёння ў рэдакцыю тэлеканала прыйшла паліцыя і ўручыла рэдактарцы позву ў суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі