У Магнітагорску пад заваламі дома знайшлі жывым 11-месячнае дзіця (відэа)

У Магнітагорску пад заваламі дома знайшлі жывым 11-месячнае дзіця (відэа)

У Магнітагорску пад заваламі 10-павярховага жылога дома знайшлі жывым 11-месячнае дзіця. Ратавальнікі зрэагавалі на плач. Дзіця было ў ложачку, цёпла захутанае. Дзяўчынка (па іншай версіі — хлопчык) знаходзіцца ў цяжкім стане — у яе сур'ёзнае абмаражэнне і закрытая чэрапна-мазгавая траўма, інфармуе meduza.io. У Магнітагорск выехала брыгада найлепшых лекараў-рэаніматолагаў і галоўны неанатолаг Чалябінскай вобласці. Пры неабходнасці дзяўчынку эвакуююць у Маскву, дадае ria.ru.

Здарэнне ў расійскім горадзе адбылося раніцай 31 снежня. У адной з кватэр узарваўся бытавы газ. У выніку абрынуўся адзін з 12-ці пад'ездаў, былі разбураныя 26 кватэр, у іх жылі 46 чалавек. Жыхароў дома эвакуявалі, ідуць разборы завалаў. Больш за 30 чалавек лічацца зніклымі без вестак. Знойдзены восем загінулых.

2 студзеня ў Чалябінскай вобласці будзе дзень жалобы. Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з трагедыяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі