У Магілёве праходзіць першы перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай

Перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай / svaboda.org
Перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай / svaboda.org

У Магілёве праходзіць першы перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай. Гэта адбываецца ў месцы, прызначаным уладамі для агітацыі: на вуліцы Гагарына, каля Лядовага палаца. Як паведамляе svaboda.org, на мерапрыемстве прысутнічаюць каля 200 чалавек.

Самай кандыдаткі ў прэзідэнты там няма. Адсутнічаюць і прадстаўніца штаба Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава, і жонка Валерыя Цапкала Вераніка.

Як паведамляла Еўрарадыё, штабы Святланы Ціханоўскі, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкала абвясцілі аб аб'яднанні. Адбылося гэта па выніках сустрэчы іх прадстаўнікоў, якая прайшла 16 ліпеня.

Як вядома, Віктар Бабарыка і Валерый Цапкала не былі зарэгістраваныя кандыдатамі ў прэзідэнты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі