У Літву з Украіны ў абыход Беларусі прыбыў першы кантэйнерны цягнік

У Літву з Украіны ў абыход Беларусі прыбыў першы кантэйнерны цягнік

У Літву з Украіны ў абыход Беларусі прыбыў першы кантэйнерны цягнік. Пра гэта паведамляе літоўскае Міністэрства транспарту. У цягніку было каля 50 кантэйнераў з грузамі. Ён рухаўся праз тэрыторыю Польшчы.

"Пілотны цягнік" дапаможа адпрацаваць усе тэхналагічныя аспекты новага маршрута. Яго неабходнасць узнікла ў лютым 2022-га. Літва спыніла транзіт беларускіх калійных угнаенняў. У адказ улады Беларусі заявілі, што ўводзяць забарону на транзіт па чыгунцы некаторых тавараў з Літвы.

Як вядома, вельмі актуальная праблема вывазу збожжа з Украіны наземным шляхам (марскія шляхі ў Чорным моры перакрыла Расія). Варыянт транзіту праз Беларусь не быў падтрыманы (гаворка ішла пра стварэнне "гуманітарнага калідора").

У Літву з Украіны ў абыход Беларусі прыбыў першы кантэйнерны цягнік
twitter.com/lrsusisiekimas

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі