У Ізраілі наступіла перамір'е — бакі пагадзіліся на спыненне агню

Жыхары палестынскага горада Газа святкуюць спынення агню / Reuters
Жыхары палестынскага горада Газа святкуюць спынення агню / Reuters

У Ізраілі пасля 11 дзён абмену ракетнымі ўдарамі наступіла перамір'е. Рэжым спынення агню пачаў дзейнічаць а 2 гадзіне ночы. Абстрэлы працягваліся да апошняга. За 12 хвілін да ўступлення ў сілу дамоўленасцей ізраільская армія яшчэ паведамляла аб новых абстрэлах паўднёвых раёнаў.

З ініцыятывай спыніць страляць напярэдадні выступіў Егіпет. Пры гэтым ніякіх умоваў для бакоў не было. 

Пасля спынення агню ў сектары Газа пачалі актыўна святкаваць "перамогу супраціву", паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал Al-Aqsa. На вуліцы Рамалы выйшлі сотні чалавек з палесцінскімі сцягамі, у неба запускаюць салюты.

Падводзяць вынікі супрацьстаяння і ў Ізраілі. Міністр абароны краіны Бені Ганц заявіў, што ўзброеным сілам удалося дасягнуць "беспрэцэдэнтных па сваіх маштабах, дакладнасці і стратэгічнаму значэнню ваенных поспехаў у барацьбе з тэрарыстычнымі арганізацыямі ў Газе", паведамляе РІА Новости.

Таксама вядома, што ЗША ўжо заявілі аб гатоўнасці дапамагчы Ізраілю аднавіць сістэму СПА "Жалезны купал". Пра гэта распавёў амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн пасля размовы з ізраільскім прэм'ерам Беньямінам Нетаньяху.

Сітуацыя на мяжы Ізраіля і сектара Газа абвастрылася ўвечары 10 траўня. За гэтыя паўтары тыдні, па дадзеных ізраільскай арміі, з палестынскага анклава было выпушчана каля 4 340 ракет. З іх каля 640 ўпалі ўнутры анклава. Да 90% астатніх ракет былі спыненыя ізраільскай сістэмай СПА "Жалезны купал".

Паводле апошняй інфармацыі, у Ізраілі загінулі 12 чалавек, больш за 50 параненыя. З палесцінскага боку — у выніку зваротных ізраільскіх авіяўдараў — загінулі 232 чалавекі, раненні атрымалі 1,9 тысячы чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі