У Ізраілі дэкрыміналізавалі спажыванне марыхуаны

У Ізраілі дэкрыміналізавалі спажыванне марыхуаны

Кабінет міністраў Ізраіля ўхваліў дэкрыміналізацыю выкарыстання марыхуаны. Згодна з прапановай міністэрстваў грамадскай бяспекі і юстыцыі, чалавек, злоўлены на спажыванні марыхуаны ў грамадскім месцы, мусіць несці адміністратыўную адказнасць, а не крымінальную.

Штраф будзе складаць каля 270 долараў. Пры паўторным затрыманні ён будзе падвоены.
У трэці раз парушальнік апынецца пад наглядам уладаў, але пасля адносна кароткага тэрміну будзе цалкам вольны.

Толькі ў выпадку чацвёртага рэцыдыву будзе распачата крымінальная справа. Сродкі, атрыманыя ад штрафаў, будуць накіраваны на праграмы асветы па пытаннях наркаманіі.

Ізраіль стаў першай дзяржавай на Блізкім Усходзе, дзе декрыміналізаванае спажыванне марыхуаны. Гэтая краіна з'яўляецца сусветным лідарам у галіне вывучэння прымянення марыхуаны ў медыцынскіх мэтах.

Паводле афіцыйных дадзеных ізраільскага Міністэрства аховы здароўя, каля 25 тысяч чалавек у краіне маюць права на атрыманне медыцынскай марыхуаны. Многія з іх пакутуюць ад анкалагічных захворванняў, а канабіс — адзін з нешматлікіх сродкаў, які, на думку лекараў, здольны часова зняць боль і нервовае напружанне.

Ёсць і такія, хто паліць марыхуану па рэкамендацыі лекараў-псіхіятраў. У краіне, дзе стрэсавыя сітуацыі зусім не рэдкасць, людзі часта звяртаюцца па псіхалагічную дапамогу, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі