У Іўі вырас памідор вагой болей за 1 кг

У Іўі вырас памідор вагой болей за 1 кг

У Іўі вырас памідор вагой болей за 1 кг. Гіганцкі плод выставілі на конкурс, які праходзіў у рамках рэгіянальнага свята "Іўеўскі памідор, паведамляе БЕЛТА. Менавіта кілаграмовы тамат стаў пераможцам сярод болей як дзясятка пладоў, чыя вага перавальвала за 800 гр. Дакладная вага рэкардсмена — 1070 гр.

Перамогу прысудзілі сям'і Таццяны і Алега Карповічаў, якія выставілі на конкурс некалькі буйных таматаў са сваёй цяпліцы.

Фэст "Іўеўскі памідор" паходзіць тут другі раз: упершыню свята ладзілі два гады таму. У рамках фэсту праводзяць конкурсы, гульні, тэатралізаваныя паказы і канцэрты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі