У Гомелі пачынаецца новы суд над журналісткай Кацярынай Андрэевай

Кацярына Андрэева / Фота з сацсетак
Кацярына Андрэева / Фота з сацсетак

У Гомелі пачынаецца новы судовы працэс па справе журналісткі Кацярыны Андрэевай. Пра гэта напісаў у Facebook яе муж Ігар Ільяш. Паводле яго словаў, працэс пройдзе ў закрытым рэжыме.

"Фармат такі, што я не змагу ўбачыць Кацю нават перад пачаткам пасяджэння. Але чакаецца, што абвяшчэнне рэзалютыўнай часткі прысуду ўсё ж будзе адкрытым", — напісаў ён. Ільяш прызнаўся, што цяпер складана спрагназаваць, колькі працягнецца працэс. Разважаць пра вынік ён лічыць зусім бессэнсоўным.

"Толькі адно я ведаю дакладна: што б цяпер ні адбылося, мы ўсё роўна рана ці позна пераможам, будзем разам і будзем шчаслівыя", — напісаў Ігар Ільяш.

Журналістку Кацярыну Андрэеву затрымалі пасля адной з вулічных акцый восенню 2020 года. Яе, а таксама аператарку Дар'ю Чульцову, разам з якой яна вяла эфір, абвінавацілі ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч.1 арт. 342 КК). У лютым 2021 года іх асудзілі на 2 гады калонію агульнага рэжыму. 

Пра новую крымінальную справу, якую завялі ў дачыненні да Андрэевай, стала вядома сёлета  вясной. Цяпер яе абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве (ч.1 арт. 356 КК). Санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае пакаранне ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі. Родныя не ведаюць, на чым грунтуецца гэта абвінавачванне. Справай займалася ўпраўленне КДБ па Гомельскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі