Вы тут

У Гомелі дэпутат адкрыў пандус — з перарэзаннем чырвонай стужкі

Аляксандр Данчанка / скрыншот з відэа

У Гомелі з перарэзаннем чырвонай стужкі ўрачыста адкрылі ... калыскавую і пандус. У мерапрыемстве, якое прайшло 23 красавіка, прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Данчанка. Да "слугі народа" звярнуліся мясцовыя жыхары, каб ён паспрыяў з'яўленню аб'ектаў. І не прагадалі: каля дзіцячай паліклінікі калыскавая і пандус з'явіліся, а іх ўстаноўка ператварылася ў цэлае шоў з абавязковым асвячэннем дзяржаўных СМІ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.