Вы тут

У Германіі другі год запар адмянілі Актобэрфэст

Улады Германіі зноў адмянілі Актобэрфэст / Reuters

Улады Германіі вырашылі сёлета зноў адмяніць піўны фестываль Актобэрфэст, паведамляе Бі-Бі-Сі. 

Фэст адмяняюць другі год запар. Як і летась, прычынай адмены ў 2021-м стала рызыка заражэння каранавірусам. 

Пасля перамоваў з бургамістрам Мюнхена прэм'ер-міністр Баварыі Маркус Зедэр заявіў: "Мы адзіныя ў меркаванні з нагоды рэкамендацыі адмяніць вялікія народныя святы сёлета". Ён дадаў, што на фэсце будзе немагчыма выканаць патрабаванні масачнага рэжыму і сацыяльнай дыстанцыі. 

Сёлета Актобэрфэст мусіў прайсці ў Мюнхене з 18 верасня па 3 кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.