Вы тут

У Фінляндыі заявілі, што Расію ў выпадку нападу чакае жорсткі супраціў

Ціма Ківінен / reuters.com

Фінляндыя гатовая да магчымага нападу Расіі і акажа жорсткі супраціў, калі ён адбудзецца. Пра гэта заявіў галоўнакамандуючы фінскімі Узброенымі сіламі краіны Ціма Ківінен. Ён сказаў Reuters, што яго краіна рыхтавалася да такога сцэнару дзесяцігоддзямі: "Мы сістэматычна распрацоўвалі нашу ваенную абарону менавіта для гэтага тыпу вайны, якая вядзецца там (ва Украіне), з масіраваным выкарыстаннем агнявой моцы, бранятанкавых войскаў, а таксама авіяцыі".

"Самая важная лінія абароны знаходзіцца паміж вушамі, што на дадзены момант даказвае вайна ва Украіне", — працягвае генерал. Паводле яго слоў, Фінляндыя назапасіла значны арсенал. Але акрамя ваеннай тэхнікі вырашальным фактарам з'яўляецца тое, што фіны будуць матываваныя змагацца.

Праз спрэчкі з Турцыяй уступ Фінляндыі ў NATO можа зацягнуцца, але ў Хельсінкі не баяцца ўсходняга суседа: усе зразумелі, што "паміж вушамі" ў маскоўскіх генералаў бывае пуставата.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.