У Чэрыкаве з-за каранавіруса школьнікаў перавялі на індывідуальнае навучанне

У Чэрыкаве з-за каранавіруса школьнікаў перавялі на індывідуальнае навучанне

У Чэрыкаве на Магілёўшчыне ўсе школы закрылі на каранцін, паведамляе Радыё Свабода. Здарылася гэта пасля таго, як у пэўнай колькасці педагогаў (дакладная колькасць афіцыйна не называецца, паводле неафіцыйных звестак — не менш за тры чалавекі) выявілі каранавірус. У мясцовым аддзеле адукацыі кажуць пра тры закрытыя школы. Сітуацыю ў горадзе і раёне там ацэньваюць як сур’ёзную.

"У Чэрыкаве з панядзелка, 4 мая, школы перайшлі на навучанне па індывідуальным плане. Гэта звязана з тым, што ў аднаго з педагогаў выявілі каранавірус. Папярэдне, у такім рэжыме ўстановы будуць працаваць у бліжэйшыя два тыдні", — распавяла Еўрарадыё начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Марына Багданава.

Не дзіўна, што на сайце чэрыкаўскай "раёнкі" мясцовых жыхароў заклікаюць без пільнай неабходнасці не выходзіць са сваіх дамоў, карыстацца маскамі, пальчаткамі і дэзсродкамі. У гэтым тэксце гаворка ідзе пра ўскладненне эпідэміялагічнай сітуацыі і ў краіне, і ў Чэрыкаўскім раёне. Бацькоў, чые дзеці "сталі кантактамі першага ўзроўню", просяць "забяспечыць самаізаляцыю дзіцяці і застацца з ім дома".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі