У Чачні зніклі 15 сваякоў былога федэральнага суддзі

Жонку суддзі ў адстаўцы Зарэму Мусаеву сілай вывезлі з Ніжняга Ноўгарада ў Грозны / @against_torture​
Жонку суддзі ў адстаўцы Зарэму Мусаеву сілай вывезлі з Ніжняга Ноўгарада ў Грозны / @against_torture​

У Чачні зніклі сваякі федэральнага суддзі ў адстаўцы Сайдзі Янгулбаева. Пра гэта выданню "Кавказ.Реалии" расказаў ягоны сын, праваабаронца Абубакар Янгулбаеў.

Паводле яго слоў, родныя "не адказваюць на званкі, ніяк не выходзяць на сувязь". Знаёмыя сям'і з'ездзілі па адрасах, дзе жывуць сваякі, і нікога не заспелі дома.

Праваабаронца выказаў здагадку, што яго родных маглі "сілай вывезці для запісу відэа, на якім яны будуць абражаць і лаяць нашу сям'ю". Паводле яго слоў, сваякі перасталі рэагаваць на званкі пасля таго, як яго маці Зарэму Мусаеву сілай вывезлі з Ніжняга Ноўгарада. Па словах Янгулбаева, гэта зрабілі прадстаўнікі чачэнскага МУС. Сам суддзя пасля гэтага разам з дачкой з'ехаў з Расіі.

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў пацвердзіў, што жонку суддзі звезлі чачэнскія паліцыянты. Па яго словах, ёй як сведцы па крымінальнай справе тройчы адпраўлялі позву, але яна не з'яўлялася на размову. А калі яе прывезлі ў Грозны, "яна напала на супрацоўніка паліцыі і ледзь не пазбавіла яго вока. Тым самым яна ўжо зарабіла сабе артыкул на рэальны тэрмін зняволення", — напісаў Кадыраў.

Ён таксама заявіў, што "ўсю гэтую сямейку чакае месца альбо ў турме, альбо пад зямлёй", і звярнуўся ў Вярхоўны суд Расіі з просьбай пазбавіць Сайдзі Янгулбаева статусу суддзі. У той жа час да сітуацыі падключылася ўпаўнаважаная па правах чалавека ў РФ Таццяна Маскалькова. Яна звярнулася да пракурора Чачні з просьбай растлумачыць, ці быў у супрацоўнікаў праваахоўных органаў Чачні дазвол на ажыццяўленне дзейнасці на тэрыторыі іншага суб'екта РФ і ці атрымлівала Мусаева позвы на допыт.

В Чечне пропали 15 родственников бывшего федерального судьи
Пасля выкрадання жонкі Сайдзі Янгулбаеў з дачкой пакінуў Расію / @against_torture

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі