У Буда-Кашалёве ад COVID-19 памёр 36-гадовы інжынер-праграміст шпіталя

У Буда-Кашалёве ад COVID-19 памёр 36-гадовы інжынер-праграміст шпіталя

1 траўня ў гомельскім сухотным шпіталі памёр 36-гадовы супрацоўнік буда-кашалёўскага шпіталя. Ён працаваў там інжынэрам-праграмістам. Гэтую інфармацыю пацвердзілі svaboda.org сваячка і калегі памерлага. 

Паводле сваякоў, ён ляжаў пад апаратам штучнай вентыляцыі лёгкіх, у яго была двухбаковая пнеўманія і пацвердзіўся каранавірус.

Розныя крыніцы паведамляюць пра ўспышку каранавіруса ў Буда-Кашалёве.  Афіцыйна пра колькасьць хворых не паведамляецца. Раней супрацоўніца “хуткай” паведамляла “Свабодзе”, што ў раёне не менш за сотню тых, у каго пацьверджаны COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі