У Бруселі сёння абмяркуюць палітыку ЕС у адносінах Беларусі

Міністры замежных спраў краін Еўрасаюза сёння ў Бруселі абмяркуюць палітыку ЕС у адносінах Беларусі пасля вызвалення ўсіх палітвязняў. Мяркуецца, што па выніках сустрэчы будзе прынятая заява.
Меркавалася, што ў Брусель для перамоваў з прадстаўнікамі кіраўніцтва ЕС будзе запрошаны міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў. Аднак пазней стала вядома, што гэтая паездка Мартынава стане магчымай толькі пасля правядзення парламенцкіх выбараў у нашай краіне.

Наступная сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў ЕС адбудзецца 13 кастрычніка, інфармуе БелаПАН.

Адзначым, што ў Бруселі знаходзіцца былы палітвязень Аляксандр Казулін. На сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС ён будзе прадстаўляць Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы і распавядзе пра сітуацыю з выбарчай кампаніяй у Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі