Вы тут

У Брэсце за надпісы на помніку Леніну асуджаны вайсковец, ён на гаўптвахце

Распісаны Ленін / @viasna96

У Брэсце шэсць чалавек асудзілі за надпісы на помніку Леніну ў пасёлку Дамачава, якія былі зробленыя ў жніўні 2020-га ("3%", "Жыве Беларусь!", "Сыходзь"). Іх прызналі вінаватымі ў "злосным хуліганстве" і асудзілі на арышт ці на хатнюю "хімію".

Справу ў судзе Брэсцкага раёна разглядаў суддзя Сяргей Маручак. Асуджаным хлопцам 17-19 гадоў.

Яраслаў Бурак, які праходзіць тэрміновую службу ў войску, атрымаў тры месяцы арышту. Ён адбудзе пакаранне на гаўптвахце ў Мінску, і гэтыя месяцы за кратамі не пойдуць у тэрмін службы, якую пасля будзе працягваць. Дзмітрый Харс атрымаў месяц арышту, Кірыл Бекіш і Дзяніс Чарныгін — па 2,5 года хатняй "хіміі", Аляксандр Нікіцін і Уладзіслаў Цярэшка — па паўтара года хатняй "хіміі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.