У BELPOL называюць пастановачным ролік ФСБ пра забойства беларуса

Так ФСБ паказала сваю спецаперацыю

Так ФСБ паказала сваю спецаперацыю / ФСБ

У арганізацыі былых беларускіх сілавікоў BELPOL называюць пастановачным ролік ФСБ пра забойства беларуса Мікалая Аляксеева ў Карэліі.

"Відэа мае відавочна пастановачны характар. Мяркуем, відэа знятае ўжо пасля забойства Аляксеева, калі ён быў забіты насамрэч. Дзеянні супрацоўнікаў спецпадраздзялення ФСБ не адпавядаюць тактыцы захопу аб’ектаў, якія могуць быць узброеныя", — цытуе "Белсат" каментар экспертаў.

Як паведамлялася раней, 6 сакавіка ў Карэліі супрацоўнікі ФСБ забілі беларускага актывіста Мікалая Аляксеева, удзельніка пратэстаў 2020 года. Паведамлялася, быццам ён рыхтаваў тэракт (падрыў будынка ў горадзе Аланец) і аказаў супраціў пры затрыманні. Пазней ФСБ распаўсюдзіла відэа са "спецаперацыі".

У BELPOL кажуць, што больш рацыянальна і бяспечна для сілавікоў было б затрымліваць падазраванага на вуліцы, калі б ён выходзіў з будынку.

"У выпадку штурму ўнутры будынку і блакавання "тэрарыста" ў адным з памяшканняў, што нібыта дэманструецца на відэа, звычайна выкарыстоўваюцца святлошумавыя гранаты, што дазваляе цалкам дэзарыентаваць аб’ект і захапіць яго жывым", — кажуць спецыялісты BELPOL.

З гэтага ўсяго яны робяць выснову пра фіктыўнасць прадэманстраванага відэароліка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі